«Справа «Тут Бай Медыя» ў бліжэйшы час будзе перададзена пракурору для накіравання ў суд. Шэраг фігурантаў падалі прашэнні аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці за здзяйсненне падатковых злачынстваў. Дакладныя сумы шкоды я зараз называць не магу, але гэта вельмі значная сума. Шкода кампенсаваная, і кампенсаваная ў кратным памеры», — сказаў Дзмітрый Гора.

Учора стала вядома, што фігуранты справы пазнаёміліся з матэрыяламі, у хуткім часе яна будзе перададзеная пракурору.

Двое фігурантаў, якія дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА, — гэта генеральны дырэктар «Тут Бай Медыя» Людміла Чэкіна і рэдактар TUT.by Марына Золатава.

Пасля таго, як іх ўключылі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», стала вядома, што яны абвінавачваюцца па двух «экстрэмісцкіх» артыкулах: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 361 (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы) КК Беларусі.

Пагром TUT.by адбыўся паўтара года таму, 18 мая 2021 года. Тады былі арыштаваныя 15 чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2