Кіроўца на «Фальксвагене» рухаўся ў напрамку Мінска. Як мяркуецца, ён не ўлічыў пагаршэнне дарожнай абстаноўкі, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
У машыне акрамя кіроўцы знаходзіліся яшчэ 5 пасажыраў. Усе атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Чатыры чалавекі дастаўленыя ў БХМД, адзін шпіталізаваны ў Дзяржынскую ЦРБ.
1
0
0
0
1
0