Фота: Bild

Фота: Bild

Сёння раніцай некалькі актывістаў з групы «Апошняе пакаленне» прыклеілі сябе да аўтамагістралі, якая вядзе да Берлінскага аэрапорта. У выніку на пад'ездзе да яго ўтварыўся кіламетровы затор, некаторыя яго ўдзельнікі, верагодна, прапусцілі свае рэйсы.

«Гэта толькі пачатак», — напісалі ў твітары экаактывісты з нагоды сённяшняга пратэсту. Падчас акцыі яны заклікалі кіроўцаў абмежаваць хуткасць на дарогах, каб пазбегнуць шкодных выкідаў у атмасферу, па магчымасці выкарыстоўваць каршэрынг, а лепш — наогул перасесці на грамадскі транспарт. Адсюль выцякае яшчэ адно патрабаванне актывістаў, адрасаванае да ўрада Германіі, — знізіць цэны на праезд у метро, у трамваях і аўтобусах.

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2