«Нават не ведаю, як сказаць. Трэба было б дачакацца фота і потым паведаміць, але ў мяне ўсё адно няма ні часу, ні сілаў рабіць прыгожы заахвочвальны допіс. Таму проста скажу, што выходзіць мая новая кніга, а дакладней наша кніга-альбом, наша агульнае са Святланай Соф'яй Дземідовіч дзіцятка», — напісала Наста Кудасава ў фэйсбуку.

Наста Кудасава

Наста Кудасава

«Я чакала і складала яе два гады да 2020-га і два гады пасля 2020-га. Света таксама ўклалася ў яе ўсёю сабою. 

 Я назвала кнігу словам «Побач» яшчэ тады, у мінулую эпоху. Але я дагэтуль веру, што нас уратуе адкрытасць адно аднаму і цеплыня. Я дагэтуль веру.

Я марыла зладзіць вялізны тур па ўсіх гарадах Беларусі, уяўляла, як буду ездзіць, адкрываць для сябе Беларусь, знаходзіць сваіх чытачоў па ўсёй краіне. Мне вельмі хацелася пераадолець мінскацэнтрычнасць культуры ў рэшце рэшт і адчуць, што мы ўсюды разам. Пакуль што тур адкладаецца. Але кніга друкуецца ў Беларусі і будзе даступная для беларусаў, гэта галоўнае».

Прэзентацыя адбудзецца 26 лістапада, у 15.00-16.00. Гістарычны кніжны кірмаш у 2022 годзе, Аркады Кубіцкага Каралеўскага замка ў Варшаве — уваход з вул. Гродзкай.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0