Сапраўдны «схрон» прусакоў выявіла ў адным з зацішных куткоў аквапарка сям'я мінчукоў.

«14 лістапада мы прыехалі ў «Лебядзіны», хацелі адсвяткаваць дзень нараджэння.

Праўда, настрой вельмі хутка быў сапсаваны: аказалася, што пад лежакамі, якія мы занялі, жыве цэлая зграя прусакоў. Адзін з іх нават пачаў паўзці па назе дачкі.

Мы падышлі да дзяўчыны-адміністратаркі, расказалі пра ўбачанае. Яна адрэагавала цалкам спакойна: мабыць, не мы першыя пра гэта паведамляем. Больш ніякай рэакцыі не было, на наша абурэнне сказалі, што могуць прынесці толькі вусныя прабачэнні», — расказвае Кацярына, прыкладаючы відэа з месца падзей.

Аквапарк — зусім не тое месца, дзе можна чакаць пабачыць такі «прусачыны злёт». Што ж здарылася? За каментарыем «Анлайнер» звярнуўся ў «Лебядзіны».

«УП «Цэнтр прафілактычнай дэзынфекцыі» рэгулярна праводзіць апрацоўку памяшканняў аквапарка «Лебядзіны» супраць прусакоў.

Акрамя гэтага, у аквапарку «Лебядзіны» некалькі разоў на год праводзіцца дезынсекцыя метадам «халоднага туману» інсектаакарыцыдным сродкам «Фасладзін», а таксама штодня праводзяцца мерапрыемствы па апрацоўцы памяшканняў сродкамі лакальнага прымянення. Наступнае планавае мерапрыемства па тручаэнні прусакоў у аквапарку «Лебядзіны» прызначана ў самыя найбліжэйшыя тэрміны», — растлумачылі ў арганізацыі, прыклаўшы акты выкананых работ, згодна з якімі толькі ў гэтым годзе апрацоўка памяшканняў аквапарка праводзілася як мінімум тры разы. Апошні раз — напрыканцы верасня.

Клас
6
Панылы сорам
50
Ха-ха
28
Ого
8
Сумна
6
Абуральна
16