Як паведамляе Мінфін ЗША, санкцыі ў дачыненні да расіяніна і беларускі ўведзеныя на падставе «акта Магніцкага». Таксама пад санкцыі падпалі тры кампаніі, зарэгістраваныя ў Гватэмале. Іх абвінавачваюць у крадзяжы прыродных рэсурсаў краіны ў галіне горназдабываючай прамысловасці.

Закон, у адпаведнасці з якім накладзена пакаранне, названы ў гонар расійскага аўдытара Сяргея Магніцкага, арыштаванага ў Расіі ў 2008 годзе, які памёр у маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня» ў 2009-м. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру