Кіеў у цемры. Фота: AP Photo/Andrew Kravchenko, File

«На жаль, Расія працягвае ракетныя ўдары па грамадзянскай крытычнай інфраструктуры Украіны, ваюючы супраць цывільнага насельніцтва і пазбаўляючы яго падчас зімы святла, водазабеспячэння, цяпла і сувязі. Толькі на працягу 15 лістапада Расія выпусціла па ўкраінскіх гарадах каля 100 ракет. Амаль палова нашай энергетычнай сістэмы выведзена са строю», — сказаў Шмыгаль.

15 лістапада Расія нанесла ракетныя ўдары як мінімум па 17 рэгіёнах Украіны: была атакаваная крытычная інфраструктура, без святла засталіся да 7 мільёнаў хатніх гаспадарак.

Прэс-сакратар камандавання Паветраных сілаў УСУ Юрый Ігнат тады заявіў, што па тэрыторыі краіны было выпушчана каля ста ракет, што стала адным з самых масіраваных удараў з пачатку вайны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пеця / Адказаць
18.11.2022
Фашысцкая расея павiнна знiкнуць.
0
Грышка / Адказаць
18.11.2022
Які бесчалавечны, нецывілізаваны напад на мірных жыхароў! Расея наўмысна прымушае мерзнуць, галадаць і пакутаваць ад смагі нявінных дзяцей, жанчын і мужчын ва Ўкраіне. Гэта забойства. Гэта генацыд. Гэта грэх.
0
Грышка / Адказаць
19.11.2022
Пеця: Так, Пеця. Толькі злыя і нецывілізаваныя людзі нападаюць безабаронных і бяззбройных мірных жыхароў, вінаватых дзяцей, жанчын і мужчын. Стратэгія і тактыка Расеі — гэта бесчалавечнае паўтарэньне нацысцкае Нямеччыны. Свабодалюбівы сьвет павінен адбіцца рукамі і нагамі. Божа, калі ласка, зьмілуйся над Украіне, папракні Расею і спыні гэты дэманічны кашмар!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру