Тэлеграм-канал «ZацепилO!» быў створаны 2 чэрвеня 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Лацінская Z у назве з'явілася задоўга да таго, як стала сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне.

У першым жа пасце аўтар новага рэсурса прадставіўся і паведаміў, што яго канал — працяг «Блога Аляксандра Яўсеенкі» на старонках газеты «Савецкі раён». У распаўсюджванні кантэнту прапагандысту заўсёды дапамагалі каналы, якія кантралявалі мясцовыя ўлады, а таксама разнастайныя нібыта не цалкам афіцыёзныя рэсурсы, якія падтрымліваюць Лукашэнку і яго сілавы апарат.

Узнагароджанне Аляксандра Яўсеенкі граматай адміністрацыі Лукашэнкі «за адказнае пачуццё абавязку і высокую грамадзянскую пазіцыю» ў чэрвені 2021 года

У студзені 2021 года колькасць падпісчыкаў канала раптам узляцела з 500 адразу да 17 300. Такім чынам ён стаў найбуйнейшым па колькасці падпісчыкаў ва ўсёй Гомельскай вобласці. 

Але ці настолькі канал папулярны, як хацеў паказаць яго аўтар? «Флагшток» прааналізаваў статыстыку канала з дапамогай анлайн-сэрвіса Tgstat і выявіў, што аўдыторыя канала Аляксандра Яўсеенкі надзвычай «надзьмутая» ботамі. Скарачэнне колькасці падпісчыкаў пачалося адразу ж пасля дадання тысяч новых карыстальнікаў і было настолькі імклівым, што не пакідала сумневаў, што ў студзені 2021 года для раскруткі канала выкарыстоўваліся фальшывыя падпісчыкі.

З 24 лютага гэтага года «ZацепилO!» пераключыўся з крытыкі апанентаў рэжыму на антыўкраінскую прапаганду, распаўсюджваючы інфармацыю аб «спецаперацыі» ва Украіне з пункту гледжання Расіі. Асабліва, дарэчы, хвалюе Аляксандра Яўсеенку тэма гей-парадаў: ім ён прысвяціў некалькі дзясяткаў публікацый.

Пераход на асвятленне вайны, аднак, ніяк не адбіўся на росце колькасці падпісак. На сённяшні дзень колькасць падпісчыкаў канала складае 1050 чалавек, а прытоку новых карыстальнікаў не назіраецца. Апошні раз, дзякуючы згадкам у іншых каналах, чытачы прыходзілі сюды ў ліпені 2022 года. Усяго ж з пачатку года было прыцягнута ўсяго 12 новых падпісчыкаў, а кожная новая публікацыя стабільна набірае толькі 120 праглядаў жывымі карыстальнікамі.

Прыклад тыповай публікацыі з канала Аляксандра Яўсеенкі

Такая статыстыка тэлеграм-канала «ZацепилO!», на думку «Флагштока», сведчыць пра тое, што падобны кантэнт сёння не выклікае цікавасці не толькі ў гомельцаў, але і ўсёй беларускай аўдыторыі. Напампоўка канала «мёртвымі душамі» патрэбная была толькі для таго, каб зрабіць уражанне ўяўнай масавасці і ніяк не сведчыць пра рэальную запатрабаванасць такой інфармацыі.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мангол / Адказаць
19.11.2022
Казалось, Сергеенко с совестью, а оказалось, нет.
0
зая б / Адказаць
19.11.2022
«Мёртвыя душы» - загаловак з двайным сэнсам. так, Рэд.?
іхныя душы сапраўды мёртвыя. ці інакш - яны проста не маюць душы.

ведаеце... колькі год таму, спрабавала смадэляваць у думках сітуацыю, скажам так, спрэчкі анёла з чортам, у якой анёлу трэба перамагчы. я няверуючая, калі што. проста трэба было ўявіць дабро і зло ў іх найбольш чыстым канцэнтраваным выглядзе. дык вось нічога не атрымалася ў майго ўяўнага анёлка. бо чорта ніяк не абыграць у чэснай гульні. на тое ён і чорт. папраўце мяне, калі памыляюся

праз некалькі год пасля таго (у 21) мне выпала "шчасце" паўдзельнічаць ужо ў чыесьці гульні (і ўмею ж я знайсці прыгоды на сваю *опу), а не толькі мадэляваць нешта ў сваёй галаве.
проста калі вы так "прыгожа" кінулі мяне тым летам. а потым дзень ад дня сталі ўсё больш абмяжоўваць доступ да інфармацыі (сайты закрывалі, журналістаў саджалі і т.п.) і магчымасць мне не маўчаць (форумаў амаль не стала) стала невыносна і я (гарачка) з духу сяпэчлівасці і ўвогуле падумала: знайду самы-самы ябацькін сайт і залюблю (заяб*ю) яго до смерці) і што вы думае - падумана-зроблена - знайшла. ну публіка там была канечне тая яшчэ... чэрці
пакуль у мяне высновы і з гэтага "вопыту" вельмі сумныя...


0
та лай / Адказаць
19.11.2022
і гэны гэнаму дорыць кветкі? по образу и подобию, тассказать

тьфу. **дики
бар голубая устрица ждет вас
youtube.com/watch?v=0CFkhn6-tgY — Полицейская академия ( Бар «Голубая Устрица» )
товарищ сказал по поводу этого отрывка — это когда пришел на прием к президенту
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру