У брытанскай сталіцы жыве дачка Андрэя Каляды — Наталля Каляда з мужам Мікалаем Халезіным.

Цырымонія развітання адбылася ў могілкавай капліцы. Службу правёў святар Сяргей Стасевіч. Цяпер на вядомых лонданскіх могілках з'явілася новае беларускае месца ўшанавання памяці і наведвання. Апрача магілкі Андрэя Каляды ў Бромптанскім некропалі пахаваныя іншыя славутыя асобы: лідарка брытанскага суфражысцкага руху Эмэлін Панкгерст, пісьменнік і стваральнік слова «фальклор» Уільям Томс, мастак Валянцін Прынсэп, палярны даследчык Эдвард Белчэр, геалагіня Шарлота Мэрчысан і іншыя.

Навуковец і педагог пакінуў важны, просты і такі аптымістычны запавет беларусам, многія з якіх у час беларускага гвалту і вайны зусім побач згубілі арыенціры: «Трэба жыць — рабіць сваё, а не існаваць, не дажываць».

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1