Супрацоўнікі міліцыі знайшлі труп мінчука недалёка ад яго дачнага дома. Па заключэнні экспертаў, смерць — без слядоў крыміналу.

Высветлілася, што ўвечары загінулы выходзіў на прабежку. Калі заканчваў трэніроўку, на яго накінуліся дзве нямецкія аўчаркі. 

Сабакі належаць 61-гадоваму дырэктару фірмы са сталіцы. Па яго просьбе за чатырохногімі прыглядаў 30-гадовы вясковец. У той вечар ён і выпусціў аўчарак на прагулку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
фцф / Адказаць
19.11.2022
Сумная гісторыя. А хто ж вінаваты?
0
Улад / Адказаць
19.11.2022
фцф,Гэты 30-гадовы вясковец павінен быў сам выгуліваць такіх сабак, а ён выпусціў іх. Да таго ж - выгуліваць аўчарку трэба выключна з напыснікам (наморднікам). І ў асноўным на павадке.
1
Куля / Адказаць
19.11.2022
Улад, Ну да, а бізнэсовец такі белы і пухнаты, пасяліў на дачы двух сабак небяспечнай пароды, але самае галоўнае, сабакі былі без дрэсіроўкі. І павесіў гэтых двух неадукаваных сабак на нейкага 30 гадовага хлопца, каторы павінен быў іх сцерагчы (сцерагчы сабак, што сцерагуць маёмасць, - ЛОЛ). Я фігею з логікі некаторых Гома сапіенс. Да таго ж сабакі зараз не надта патрэбныя, бо ёсць танныя разумныя прылады аховы маёмасці, датчыкі там розныя і г.д. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру