«Сёння мы знаходзімся на фінальнай стадыі падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленні ўступнай кампаніі. Міністэрства адукацыі будзе прапаноўваць на разгляд кіраўніка дзяржавы ўвядзенне абавязковай характарыстыкі пасля заканчэння школы.

Кожны выпускнік школы пры паступленні ва ўніверсітэт будзе атрымліваць характарыстыку ўстаноўленай формы.

У ёй будзе адзначана не толькі яго паспяховасць, але і будуць зробленыя акцэнты на яго асобасных якасцях, будзе пазначаны ўдзел маладога чалавека ў працы грамадскіх моладзевых арганізацый, яго ўдзел у рэалізацыі розных праектаў.

Гэтыя пытанні будуць улічвацца пры паступленні ва ўніверсітэт, бо кожны рэктар па гэтай характарыстыцы будзе бачыць не проста паспяховасць, ён будзе бачыць партрэт будучага абітурыента і заўтрашняга студэнта яго ўніверсітэта», — распавёў Андрэй Іванец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?