Мікіта Крыўцоў

Мікіта Крыўцоў

Як паведамляе прэс-служба палка, хлопцы праводзяць выведку, карэкціроўку агню і бамбардзіроўку варожых пазіцый і тэхнікі.

У баі, відэа якога публікуе полк, падраздзяленне вылічыла расійскія танкі, дало каардынаты артылерыі і скарэктавала агонь, дзякуючы чаму былі знішчаны два танкі.

«Яшчэ два танкі ворага палкавое падраздзяленне БПЛА Крыўцова разбамбіла сваімі сіламі», — паведамляе прэс-служба палка. — Усяго за бой было знішчана 30 адзінак пяхоты акупантаў».

Мікіта Крыўцоў — футбольны фанат, удзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго знайшлі павешаным пад Мінскам. СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу. Родныя, як і шмат іншых людзей, не вераць у самагубства Крыўцова.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4