Пацярпелі тры жанчыны і трое мужчын, кожнаму спатрэбілася медыцынская дапамога. Жанчыны (ва ўзросце ад 46 да 68 гадоў) былі шпіталізаваныя, адна з іх праходзіла лячэнне ў рэанімацыі.

Паводле заключэння экспертаў, пацярпелым жанчынам нанесеныя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце: доўгі разлад здароўя тэрмінам не больш за чатыры месяцы. У мужчын выяўленыя лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце: кароткачасовы разлад здароўя.

Следчыя высветлілі, што ў гэты дзень 57-гадовы жыхар Барысава выпусціў двух сваіх тыбецкіх мастыфаў з вальера ў двор. Мужчына пакінуў іх без нагляду і з'ехаў. У выніку адзін сабака пакінуў двор і кінуўся на прахожых.

Заведзена крымінальная справа па арт. 155 (прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Вядома, што ў 2021 годзе мужчына двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў утрымання жывёл, якое пацягнула прычыненне шкоды здароўю людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Пеця / Адказаць
21.11.2022
Прыстрэлiць. Не сабаку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру