«Зразумела, што Беларусь удзельнічае ў вайне. Беларусь знаходзіцца ў поўным распараджэнні Расіі для перамяшчэння войскаў у любыя рэгіёны — на захад ці на поўдзень. І цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расейскія вайскоўцы, якія гатовыя ехаць у раёны ваенных дзеянняў ва Украіне. Але іх таксама могуць адправіць на заходнюю мяжу. Трэба думаць пра гэта. І таму мы звярнуліся да генеральнага сакратара NATO і камітэтаў Альянсу з просьбай звярнуць больш увагі на беларускі фактар у гэтай вайне», — сказаў Наўседа ў інтэрв'ю.

Таксама прэзідэнт Літвы выказаўся пра імаверны напад расіян на Сувальскі калідор. Ён не выключае атакі на гэты рэгіён.

«З геапалітычнага пункту гледжання, вядома, гэта слабае звяно. Там ёсць Беларусь — як спадарожнік Расіі. А з другога боку, там ёсць Калінінградская вобласць, і мы вельмі добра ведаем, што гэты рэгіён шчыльна ўкамплектаваны тэхнікай, вайскоўцамі. Магчыма, некаторыя з іх былі адпраўлены на вайну ва Украіну, але тым не менш. Ядзерная зброя, тактычная ядзерная зброя ўсё яшчэ там. Калі ўлічваць агрэсіўнасць і непрадказальнасць Расіі, сітуацыя выглядае вельмі небяспечнай. Плюс Беларусь».

Клас
26
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1