Афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было, але сёння персанал ужо выйшаў на працу.

У гатэлі 127 нумароў, а таксама канферэнц-зала, зала перамоваў, рэстаран, бар, фітнес-зала. Цэны нумароў, паводле сайта гатэля, пачынаюцца ад 269 рублёў за стандартны нумар.

Гатэль Mercure, які месціўся ў гэтым будынку раней, быў выстаўлены на продаж у студзені 2021 года за 64,8 млн рублёў. Аднак пакупніка не знайшлося, і летась у лістападзе цана знізілася да 50,2 млн рублёў. З гатэлем Mercure быў звязаны беларускі бізнэсовец Аляксей Ваганаў. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5