Ва Украіне стварылі «Пагоню» на чале з Гурковым
Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала грамадскае аб'яднанне «Пагоня», заснавальнікамі якога сталі беларусы, што стала жывуць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка «Пагоня». Кіраўніком арганізацыі стаў вядомы кікбаксёр Віталь Гуркоў, паведамляе канал палка «Пагоня».
Віталь Гуркоў
За мэту стварэння «Пагоні» дэкларуецца падтрымка беларускага добраахвотніцкага руху ва Украіне, а таксама кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі.
У хуткім часе аб'яднанне абяцае абвясціць працэдуру ўступлення ў склад арганізацыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ