Прафсаюз муніцыпальнай кампаніі «Віленскі грамадскі транспарт» (VVT) аб'яўляе бестэрміновую забастоўку.

Забастоўка пачнецца ў ноч на 5 снежня, у 00.00 гадзін. Яна будзе праходзіць у адпаведнасці з устаноўленым судом парадкам — на кожным маршруце будзе курсіраваць не менш за палову аўтобусаў і тралейбусаў. У забастоўцы плануюць узяць удзел каля 1000 работнікаў усіх трох дэпартаментаў.

Будуць курсіраваць 50 працэнтаў аўтобусаў і тралейбусаў кожнага маршруту. Напрыклад, калі маршрут абслугоўваюць 10 аўтобусаў ці тралейбусаў у дзень, іх стане 5. Работнікі плануюць баставаць да перамогі, да калектыўнага пагаднення з устаноўленым парадкам аплаты працы.

Ніхто іх за гэта не будзе запалохваць, звальняць, арыштоўваць. Усё праходзіць паводле закону. З іншага боку, грамадскі транспарт у горадзе працягне працаваць, каб пазбегнуць транспартнага калапсу. Такім чынам, улічваюцца інтарэсы як транспартнікаў (якія патрабуюць вышэйшых заробкаў), так і грамадства (якое будзе працягваць карыстацца грамадскім транспартам).

За верасень на прадпрыемстве «Віленскі грамадскі транспарт» (VVT) сярэдні заробак тых, хто працуе на адну стаўку, склаў 1825,71 еўра. На рукі, «чыстымі», гэта выходзіць больш за 1100 еўра. 

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7