24 лютага Ілья Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл горада Мікалаеў, у якім жыла на той момант ягоная сястра. Ілья вельмі хваляваўся за яе. Праз тры дні хлопца затрымалі пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны — на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі.

Ілью асудзілі да 6,5 гадоў калоніі.

«Ён успрыняў гэта ўсё спакойна. Ён вельмі верыць у беларусаў і Украіну, што ўсё будзе добра».

22 лістапада апеляцыйную скаргу палітвязня пакінулі без задавальнення, а прысуд без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію.

Чытайце таксама

«Яго ўжо чакалі — прыставілі пісталет да галавы і сказалі, што ён ужо прыйшоў». Пра гомельскага хлопца, які сядзіць за любоў да Украіны, расказвае сястра

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15