Фота: vecteezy.com

Фота: vecteezy.com

Мыццё ў машыне выглядае вельмі простай задачай: трэба ўсяго толькі пакласці бруднае адзенне ў машыну, дадаць сродак і выбраць рэжым. Але ж нельга класці ў машыну занадта шмат рэчаў, бо тады мыццё будзе менш якасным, ды і машына можа зламацца. Гэта прывядзе да новых выдаткаў, тлумачыць onet.pl.

Каб зберагчы тэхніку, прымяняйце просты спосаб, эфектыўнасць якога пацвярджаюць вытворцы пральных машын. Пасля таго, як вы запоўнілі машыну бруднымі рэчамі, паспрабуйце прасунуць паміж імі і сценкай барабана машыны сваю руку з растапыранымі пальцамі. Калі рука свабодна там змяшчаецца, то колькасць загружанага адзення аптымальная і, магчыма, можна нешта дадаць; калі руцэ няма месца — лепш выкласці лішняе адзенне.

Калі вы скарыстаецеся гэтым метадам, адзенне будзе займаць прыкладна 80% аб’ёму пральнай машыны. Тады мыццё будзе найбольш эфектыўным і не нанясе шкоды машыне.

Дадатковая парада: загружайце рэчы ў машыну па адной, каб яны не заблыталіся ў клубок, бо такі стан рэчаў таксама не надта спрыяе мыццю.

Панічныя атакі: чаму яны ўзнікаюць і як іх адольваць?

Кароткі гайд, як зрабіць уласны VPN за пару хвілін і нуль выдаткаў

Эксперт па бяспецы заклікае выдаліць усе асабістыя паведамленні ў Twitter пасля куплі яго Маскам — і вось чаму

Клас
39
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6