Як заявіла ведамства, на тэрыторыі храмаў выявілі людзей без дакументаў, грамадзян Расіі, а таксама больш за 2 млн грыўняў, больш за 100 тысяч даляраў ЗША і некалькі тысяч расійскіх рублёў.

Акрамя таго, у ходзе вобшукаў следчыя знайшлі прарасійскую літаратуру, што выкарыстоўвалася пры навучанні ў семінарыях і прыходскіх школах, у тым ліку для прапаганды ідэй «рускага свету», заявіла СБУ.

Некаторыя з выяўленых у манастырах людзей паказвалі пашпарты і ваенныя білеты СССР, або наогул не мелі арыгіналаў дакументаў, а толькі іх копіі, або мелі пашпарты грамадзян Украіны з прыкметамі падробкі ці пашкоджання. Больш за 50 чалавек прайшлі праверку на паліграфе.

Кіева-Пячэрская лаўра знаходзіцца ў падпарадкаванні Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ, да нядаўняга часу часткі Маскоўскага патрыярхата). Пасля пачатку расійскага ўварвання з'яўляліся паведамленні аб тым, што святары УПЦ МП садзейнічалі расійскім акупацыйным войскам і вялі прапаганду «рускага свету».

У расійскім МЗС гнеўна адрэагавалі на правядзенне ператрусаў у лаўры.

«Гэта ж проста нейкая татальная бязбожная вакханалія, — заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Марыя Захарава. — Гэтаму няма ні апраўдання, ні тлумачэння». Такі ўчынак укладваецца ў логіку дзеянняў кіеўскага рэжыму, дадала яна.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Джым Х. / Адказаць
23.11.2022
Ну для захавання фэйсу мог бы Кірыла нешта сказаць. Але пры чым тут нейкая старая алкагалічка Захарава? Яна ў царкве працуе? Ці можа шчырая верніца?
0
Грышка / Адказаць
23.11.2022
Ідэалогія «русского мира» не з'яўляецца праваслаўнаю. Гэта ерась і ідалапаклонства. Царква ня верная Богу, калі займаецца ерасю і ідалапаклонствам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру