Анатоль Шумчанка не вярнуўся з допыту ў Баранавічах, куды ездзіў 21 лістапада.
Пазней стала вядома, што яго затрымалі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакінулі ў ІЧУ да суда.
Сёння над ім адбыўся суд. Вынік — 15 базавых велічынь штрафу (480 рублёў).