Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўніца паведаміла, што праект новага закона аб рэкламе ўжо практычна гатовы: 

«Распрацаваны праект закона, якім плануецца ўнесці змены ў дзеючы закон аб рэкламе. (…) Цяпер ён ужо ўнесены ва ўрад, праходзіць юрыдычную экспертызу ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. І будзем спадзявацца, што ў найбліжэйшы час будзе ўнесены ў парламент для разгляду», — сказала Гаўрыльчык.

Найбольш істотная праектаваная змена — будуць адкарэктаваныя праваадносіны па размяшчэнні рэкламы безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў.

Паводле цяперашняга заканадаўства, безалкагольнае піва падпадае пад усе забароны на рэкламу, прадугледжаныя для звычайнага. Пасля ж прыняцця закона «можна будзе рэкламаваць безалкагольныя піва і напоі на тэлебачанні, на радыё ў любы час, а таксама на сродках вонкавай рэкламы».

Законапраект таксама прадугледжвае павелічэнне часу трансляцыі рэкламы гульнявых устаноў і азартных гульняў на тэлебачанні і радыё — на адну гадзіну. Цяпер гэта можна рабіць з 22:00, а плануецца — з 21:00. Аналагічная сітуацыя — для рэкламы піва і слабаалкагольных напояў.

Яшчэ адно новаўвядзенне — магчымасць рэкламы алкагольных напояў на тэлебачанні і на радыё. Дазволіць яе мяркуецца з 22:00 да 7:00.

Выглядае, што гэта працяг запушчанай яшчэ ў пачатку гэтага года кампаніі па забеспячэнні дзяржаўнай прапаганды даходамі ад рэкламных грошай. Вясной Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ, паводле якога ўстаноўлены збор за размяшчэнне вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце ў памеры 10%. У іншых выпадках плаціцца 20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы. Збор мусіць выплачвацца рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Чытайце таксама: 

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ. Дзяржаўныя медыя будуць цяпер карміцца са збору ад рэкламадаўцаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5