«Палёт мастака». Фота: Christie’s

«Палёт мастака». Фота: Christie’s

Таргі пройдуць у Ганконгу. Самы дарагі твор — «Палёт мастака» 1979 года — папярэдне ацэньваюць у 1,5—2,2 млн даляраў.

Першая частка калекцыі, таксама з 20 карцін, сышла ўлетку з аўкцыёна ў Лондане за 10 млн даляраў. Самай дарагой тады стала карціна «Мастак і закаханая пара ў трох колерах» 1984 года — 1,9 млн даляраў.

Увогуле ж самая дарагая карціна Марка Шагала ў гісторыі прадалася з аўкцыёна Sotheby's у 2017 годзе — «Закаханыя» за 28,5 млн даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?