«Грубае парушэнне грамадскага парадку і відавочную непавагу да грамадства, здзейсненае з прымяненнем гвалту з хуліганскіх памкненняў, з асаблівым цынізмам і групай асоб — гэта парушэнні закона, за якія падлетак панясе пакаранне нароўні з дарослымі. Пракурор раёна Віктар Семянцоў называе санкцыі артыкула, інкрымінаваныя юнаму злачынцу. Арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да 6 гадоў», — гаворыцца ў артыкуле.

А далей раённыя прапагандысты смакуюць тое, што ўбачылі:

«Стоячы перад аднагодкамі ў кайданках, пад канвоем, хлопец выглядаў не проста разгубленым. Было відавочна: нарэшце да яго прыйшло ўсведамленне, што сваімі ўчынкамі ён не толькі сапсаваў рэпутацыю, але і жыццё на некалькі гадоў наперад. Магчыма, яго выпадак паслужыць урокам для іншых хлопцаў і дзяўчат, якім самастойна рабіць выбар жыццёвага шляху.

Публічнае заключэнне пад варту — зусім не шараговае прафілактычнае мерапрыемства. На хлопцаў і дзяўчат яно, як правіла, робіць моцнае ўражанне, астуджае гарачыя галовы. Перад законам аднымі выбачэннямі і вінаватым выглядам не адкараскаешся. Трапіць за краты за злачынныя дзеянні цалкам рэальна — гэта сваімі вачыма ўбачылі навучэнцы каледжа».

Пра маральны аспект справы і адпаведнасць такіх практык правам чалавека гаворкі ў гэтым артыкуле не вядзецца. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Злобный вожык / Адказаць
23.11.2022
Верная дорожка к публичной порке, отрубанию рук и повешению.
0
Грышка / Адказаць
23.11.2022
Сапраўднае злачынства тут: Грубае парушэньне цывілізацыі, відавочная непавага да вяршэнства закона і правоў чалавека, і амаральная рэабілітацыя нялюдзкага сталінізму, зьдзейсьненая з адвольным прымяненьнем гвалту супраць грамадзян Беларусі, беларускае мовы, беларускае культуры й свабоды й будучыні Беларусі.
0
Назар / Адказаць
23.11.2022
А почему мусорилы в шапках в помещении?! Фи, как некультурно...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру