Водазабеспячэнне, па словах Клічко, аднавілі на левым беразе, на правым вада павінна з'явіцца ў першай палове дня.
Дакладныя тэрміны вяртання электрычнасці невядомыя. Гэта будзе залежаць ад аднаўлення балансу ў энергасістэме Украіны, заявіў Клічко.
Праблемы з электрычнасцю застаюцца ў Адэсе, паведамляюць мясцовыя ўлады. У прыватнасці, у горадзе сёння не будзе працаваць электратранспарт.
У Мікалаеўскай вобласці з-за росту спажывання электрычнасці з раніцы не хапае магутнасцяў у сістэме для падлучэння наступных спажыўцоў, піша кіраўнік адміністрацыі рэгіёна Віталь Кім. У Днепрапятроўскай вобласці без электрычнасці застаюцца да 50% жыхароў, паведамляе кіраўнік адміністрацыі рэгіёна Валянцін Рэзнічэнка.
Напярэдадні Мінэнерга Украіны заявіла, што пасля ракетнага абстрэлу ўсе АЭС краіны і большасць ЦЭС і ГЭС былі абясточаныя.





