Фота: AP

Фота: AP

«Усё ў руках Украіны. Не таму, што я хачу спіхнуць гэтую тэму на Зяленскага і Украіну. Сапраўды, усё цяпер у руках Украіны. Калі яны не хочуць гібелі, прытым у велізарнай колькасці, людзей… Цяжка, цяжка, але трэба спыніцца, трэба гэта спыніць, таму што далей будзе поўнае знішчэнне Украіны… Гэта не тое што будзе пагражаць стратай дзяржаўнасці, гэта будзе знішчэнне Украіны», — сказаў Лукашэнка расійскаму тэлеканалу «Звезда» на палях саміта АДКБ у Ерэване. 

Таксама Лукашэнка сказаў, што Уладзімір Зяленскі сядзе за стол перамоваў з Масквой «праз год-два» — яго прымусяць абставіны і людзі.

«Паглядзіце праз год-два, народ яго (Зяленскага) будзе вінаваціць: «Чаму ты зрабіў так, што вайна гэтая пачалася?» Тут пытанне не ў тым, хто мае рацыю, хто вінаваты. Чаму тут у цябе ідзе вайна? Таму вось гэтая вось сітуацыя будзе штурхаць кіраўніцтва Украіны, калі яны разумныя, да таго, каб сесці за стол перамоваў», — сказаў беларускі кіраўнік.

Перад пачаткам вайны Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Расія захопіць Украіну за 3—4 дні. Пазней ён не раз заклікаў Украіну пагадзіцца на патрабаванні Расіі. Беларуская дзяржаўная прапаганда хавае, што расійскія войскі былі разбітыя пад Кіевам, а пазней пад Харкавам і Херсонам і паведамляе толькі пра поспехі расійскай арміі.

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
48