Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў нагадаў, што органы мясцовай улады павінны сачыць за напаўненнем паліц у крамах.

«Не дай бог, у нейкай краме нешта знікне», — падкрэсліў Герасімаў. Ён звярнуўся да гандлёвых сетак і паабяцаў «прымаць самыя суровыя меры».

Старшыня КДК пры гэтым дадаў, што ведамства сабрала ўсе звесткі адносна тых, хто скараціў пастаўкі, і па гэтым пытанні будуць разбірацца.

Каментуючы прапановы па 713-й пастанове, Герасімаў адзначыў, што многія хочуць адкаціцца на папярэдні ўзровень. Але, па ягоных словах, такога не будзе.

Раней Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што дэфіцыт магчымы толькі тады, калі ёсць недахоп прадукцыі, але Беларусь, маўляў, забяспечвае сябе прадуктамі, а таксама на некалькі мільярдаў даляраў экспартуе.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
6
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
24.11.2022
Кочанова теперь увидит триггер для раскола в обществе в словах председателя КГК, который всего через сутки фактически опроверг её утверждения об ассортиментном изобилии на полках магазинов по всей стране?!
0
Mar / Адказаць
24.11.2022
 Эти власти умеют только угрожать. Больше ни на что не способны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру