Хлеб з салам каштуе 3,69 рубля, спакаваны ў крафтавы пакет з нацюрмортам, унутры плецены кошык з лазы з боханам памерам з барадзінскі. Пахне думяна.
Разрэз паказаў, што сала нарэзана буйнымі кавалкамі і хаатычна размеркавана па ўсім хлебе.
«Хлеб жытні, у яго склад уваходзіць бульба! Хлеб порысты, вільготны, з дражджавой кіслінкай і саладосцю, сала злёгку запечанае, жоўтае, без мяса, па адчуваннях — слабой солі. Скарыначка мяккая, зверху пасыпалі дробненькай каляндрай», — апісвае блогер.






я магу есці толькі ўкраінскае (у нас такія свінні не растуць) і тое, шчыльна перамяшанае з кропам і часныком. карацей - шмаравідла