Фота: БелТА

«Паверце, час вельмі сур'ёзны: або мы застаёмся дзяржавай, або нам трэба думаць пра іншыя варыянты — але гэта ўжо без мяне. Мы нездарма 30 гадоў песцілі і няньчылі сваю дзяржаву для таго, каб хаця б нашы дзеці жылі свабодна, незалежна. Калі хтосьці разумее гэтую свабоду і незалежнасць (гэта вас не тычыцца, а нашага народа), што «я што хачу, тое і кручу» — хачу працую, хачу не — ні ў адной дзяржаве гэтага няма і не будзе. Свабода і незалежнасць — гэта магчымасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў яго не было багатых сваякоў, ён рос у цяжкія гады, але атрымаў, як і іншыя, адукацыю.

«Што яшчэ трэба? Хочаце пад бізуном чыімсьці пахадзіць, пахадзіце. Але тады з вамі размаўляць вось у такім складзе ніхто не будзе. Возьмуць бізун, і будзеце бегчы наперадзе. Скапыціцеся, як у народзе кажуць, адстанеце — вы ведаеце, што будзе. З намі гэта было ўжо 80 гадоў таму назад: нам спрабавалі гэта прадэманстраваць. І па Беларусі прайшліся так, што мы дагэтуль чыхаем. Менавіта так востра сёння стаіць пытанне. І вы ў Гомельскай вобласці гэта адчулі: гэта тут побач з вамі. Дык гэта проста запашок панюхалі. Не хочацца, каб нашы дзеці ўзялі стрэльбу і пайшлі абараняць сваю краіну. Мне гэтага абсалютна не хочацца. Калі камусьці з вас хочацца, устаньце і скажыце — мы забяспечым. Таму лепш давайце мы з вамі сціснуўшы зубы будзем працаваць і выдаваць вынік», — гаварыў намёкамі Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Бред / Адказаць
25.11.2022
Как надоел этот бред за 28 лет. Когда это слушаешь/читаешь- впечатление, что он не перед аудиторией выступает, а на кухне с корешам бухает. Что в пьяную голову пришло, то с языка и слетело.
0
Барацьбiт / Адказаць
25.11.2022
Ещё бы ему не хочется. Ведь абараняць будут от него
0
фелдфебель з бізуном / Адказаць
25.11.2022
У 21-м стагоддзе гэты саўковы мастадонт ўсё яшчэ ўзгадвае нейкіх міфалагічных заходнікаў-нацыстаў, якія прыйдуць з бізунамі і заняволяць свабодны савецкі народ. Жыве шаблонамі атраманымі падчас працы камсоргам, палітруком і лектарам таварыства Веды. І вось гэтае кіруе еўрапейскай кранай у 21-м стагоддзе, дзе людзі міравыя лідары па колькасці шэнгена на душу насельніцтва. Асаблівае уражвае колькасць пагроз ад яго. Ледзь не ў кожнай прамове пагрозы, пагрозы, пагрозы... Сваім, чужым, нямае аніякага значэнне. Тут ужо павінны псіхіатры рабіць высновы.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру