Мяркуючы па відэазапісах, якія распаўсюдзіла пуцінская прэс-служба, у сустрэчы ўдзельнічалі 18 жанчын. Выданне «Можем объяснить» сцвярджае, што ідэнтыфікавала некалькіх удзельніц сустрэчы. Сярод іх — маскоўская чыноўніца і дэпутатка-адзінароска Вольга Бельцава, кіраўніца выканкама «агульнарасійскага Народнага Фронту» ў Падмаскоўі Юлія Белехава і член Грамадскай палаты горада Арэхава-Зуева Марына Мігунова.

Паводле інфармацыі выдання, бліжэй за ўсіх да Пуціна сядзела рэжысёр Алеся Шыгіна, якая здымае праваслаўнае патрыятычнае кіно. 

Ці сапраўды сваякі гэтых праўладных жанчын ваююць ва Украіне, дакладна невядома.

Раней удзельніцы грамадскага руху «Рада маці і жонак», які аб'ядноўвае сваячак мабілізаваных і вайскоўцаў тэрміновай службы, раскрытыкавалі адміністрацыю прэзідэнта, што нікога з іх не запрасілі на сустрэчу. Арганізатарка рады Вольга Цуканава тады дапускала, што на мерапрыемства запросяць толькі «кішэнных маці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
25.11.2022
А потым тыдзень будуць расказваць, як бог сустрэўся з жонкамі мабілізаваных, тыя пагадзіліся, што так і трэба, а некаторыя прапанавалі і сыноў сваіх адправіць на вайну. Нічога новага, паказваюць, што ср.ць ён хацеў на народ Расеі.
0
Таня / Адказаць
25.11.2022
Они больше выглядят на дешевые про…тки чем на матери воюющих и по возрасту и по ухмылкам на лице… низость и подлость как видно ещё не достигла дна … и не боятся же су…. Бога …
0
Тихий ужас / Адказаць
25.11.2022
Ваш ребенок учился, работал, своих детей растил. Да разве это жизнь? Вот отправил его на войну и он сразу зажил как надо, стал убивать других детей, а если и сдохнет то со смыслом. Да вы спасибо должны за это мне сказать...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру