Падрабязнасці не паведамляюцца.

Учора, 25 лістапада, паведамлялася пра сустрэчу Уладзіміра Макея з ватыканскім нунцыем Антэ Ёзічам.

Перад гэтым Уладзімір Макей некалькі дзён знаходзіўся ў Ерэване на саміце краін АДКБ.

Чытайце таксама: Рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

Стала вядомая імаверная прычына смерці Макея

Як Макей правёў свой апошні тыдзень

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Уладзімір Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 у Некрашэвічах, што ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Працаваў міністрам замежных спраў з 20 жніўня 2012 года, кіраваў Адміністрацыяй Лукашэнкі ў 2008—2012 гадах.

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

Пасля служыў у ГРУ, меў званне палкоўніка. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. 

У 1992—1993 гадах прайшоў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі і стаў дыпламатам — ужо незалежнай Беларусі.

Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе.

З сакавіка 2000 года — памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 20 жніўня 2012 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Валодаў англійскай і нямецкай мовамі.

Наступным чынам пракаментаваў палітычны крызіс у Беларусі ў 2020 годзе:

«Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць [Беларусі] перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў гэтай сітуацыі». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Andrzejzkresów / Адказаць
26.11.2022
[Рэд. выдалена]
2
Максим / Адказаць
26.11.2022
Как говоря в Украине: "Яка сумна новина"
1
Дэо / Адказаць
26.11.2022
Прыбралі ?
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру