Украінскія артылерысты пад Бахмутам. Фота: AP Photo/LIBKOS

Ёсць інфармацыя, што УСУ выкарыстоўваюць ад двух да чатырох тысяч снарадаў у дзень. Расійскія войскі робяць яшчэ больш артылерыйскіх стрэлаў. Але такія тэмпы выкарыстання гаўбіц прыводзяць да іх хуткага зносу.

У публікацыі прыводзяцца ў прыклад пастаўленыя ЗША Украіне М-777. Дакладнасць і далёкасць іх стральбы становіцца ніжэйшай, таму даводзіцца мяняць ствалы. На полі бою гэта не робіцца, таму гаўбіцы перавозяць на рамонт у Польшчу.

Афіцыйныя прадстаўнікі НАТА адмаўляліся каментаваць гэтую сітуацыю. Аднак яны пацвярджалі, што заходнія краіны робяць усё магчымае, каб падтрымаць украінскую зброю ў баяздольным стане.

Журналісты адзначаюць, што знос гаўбіц збольшага тлумачыцца асаблівасцямі іх канструкцыі. Прылады зробленыя ў асноўным з тытану. Ён значна лягчэйшы за сталь, аднак саступае ёй па трываласці. Затое такую артылерыю нашмат прасцей перасоўваць і рыхтаваць да бою.

Калі Штаты выкарыстоўвалі гэтыя гаўбіцы падчас канфліктаў у Іраку і Афганістане ў пачатку нулявых, то колькасць стрэлаў і інтэнсіўнасць стральбы былі нашмат меншыя.

Чытайце таксама:

«Страты неаднаўляльныя». Вайна ва Украіне паставіла расійскую армію на мяжу банкруцтва

Брытанская разведка: Расійская армія губляе да батальёна бронемашын у суткі і бярэ рэзервы ў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру