Дарога Крычаў—Чэрыкаў, 27 лістапада. Фота: паблік «Могилев сейчас»
За дзень у вобласці выпала ад 7 да 11 мм ападкаў (дэкадная норма складае 14 мм). У Магілёве выпала 14 мм.
У суботу і нядзелю былі праблемы з электрычнасцю ў 476 населеных пунктах. Парушалася праца 1480 трансфарматарных падстанцый, 102 МТФ, паведамляе МНС.
На 6 раніцы 27 лістапада былі адключаны 74 населеныя пункты, 152 трансфарматарныя падстанцыі ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Чавускім і Чэрыкаўскім раёнах.
Падраздзяленні МНС за суткі здзейснілі 26 выездаў на ўборку паваленых дрэў.
На трасе Магілёў—Бабруйск фура вылецела ў кювет, 26 лістапада. Фота: паблік «Авто Могилев»
Крычаў
Магілёў
ДТЗ на Болдзіна, Магілёў. Фота: паблік «Авто Могилев»
Магілёў, вуліца Куляшова. Фота: паблік «ДТП и ЧП Могилев»
У суботу каля вёскі Засценкі пад Магілёвам легкавік сутыкнуўся з грузавіком, загінула 15-гадовая дзяўчынка.
46-гадовы кіроўца машыны Renault не ўлічыў умовы надвор'я і небяспечна зблізіўся з трактарам, які прыбіраў праезную частку і рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе легкавік сутыкнуўся з грузавіком Scania.
Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Кіроўцу і яшчэ адну ягоную пасажырку шпіталізавалі.
Паўплывала на трагічны зыход тое, што на легкавіку зімовыя шыны былі з моцным зносам пратэктара.





