Прафесар Джон Спікмэн, адзін з аўтараў даследавання, у размове з Бі-бі-сі сказаў: «Першапачатковае вымярэнне дзённай патрэбы ў два літры — гэта вынік невялікай памылкі. Вада, якую мы павінны піць, — гэта розніца паміж агульнай дзённай патрэбай і тым, што мы атрымліваем з ежай».

«Вадкасць, атрыманую з ежай, вымяралі, пытаючыся людзей, колькі яны ядуць. Аднак людзі, як правіла, кажуць, што ядуць менш, чым у рэальнасці, і таму ў разліку памылка, а колькасць вады, якую трэба піць, пераацэньваецца», — кажа Спікмэн.

У новым даследаванні абарот вады ў чалавечым целе ўдалося палічыць больш дакладна з дапамогай тэхналогіі, у якой прымяняюцца стабільныя ізатопы.

У даследаванні прынялі ўдзел 5604 чалавекі з 23 краін ва ўзросце ад васьмі дзён да 96 гадоў.

Удзельнікі падчас эксперыменту выпівалі шклянку вады, у якой некаторыя з малекул вадароду былі заменены на стабільны ізатоп дэйтэрый.

Дэйтэрый выпрацоўваецца ў целе чалавека і абсалютна бясшкодны.

Па хуткасці, з якой дэйтэрый выходзіў потым з арганізма ўдзельнікаў даследавання, замяралі хуткасць абароту вады ў іх целе.

Гэтая хуткасць ва ўсіх людзей розная, і таму дакладная дзённая норма вады свая ў кожнага чалавека. Напрыклад, вада ў целе хутчэй абнаўляецца ў тых, хто жыве ў гарачым і вільготным клімаце, у высакагор'і, а таксама ў спартсменаў, цяжарных і жанчын, якія кормяць.

Самы важны фактар, які вызначае хуткасць абароту вады ў целе, — гэта колькасць выдаткаванай энергіі. Самы высокі гэты фактар у мужчын ва ўзросце 20-35 гадоў, за дзень з іх цела выходзіць у сярэднім 4,2 літра вады.

З узростам гэты аб'ём падае, і ў мужчын, якім пад 90 гадоў, апускаецца прыкладна да 2,5 літраў.

У выпадку жанчын — ва ўзросце 20-40 гадоў гаворка ідзе пра 3,3 літра вады ў дзень, а к 90 гадам і ў іх дзённы аб'ём вадкасці, што выходзіць з цела, падае да 2,5 літраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Анёлак / Адказаць
28.11.2022
1,5 - 1,8 літраў - гэта й ёсьць каля 8 шклянак. А піць трэба па смазе. Навукоўцы ўсё больш займаюцца лухтой, а не рэальнымі пытаньнямі здароўя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру