На гэтай прыродаахоўнай тэрыторыі ўпершыню рэгістравалі гэты від.

«Ястрабіная cава гняздуецца ў тайзе Еўропы і Азіі. Для Беларусі гэта вельмі рэдкі від. Усяго ж у Беларусі гэтую паўночную красуню бачылі каля дзясятка разоў. Але так далёка ў паўднёвай частцы яны яшчэ не адзначалася», — паведамілі ў «Прыпяцкім».

У нацпарку не выключаюць, што рэдкая птушка яшчэ пагасцюе на іх тэрыторыі, і ў аматараў-бёрдвотчараў будзе магчымасць яе ўбачыць і сфатаграфаваць. Ва ўстанове гатовыя дапамагчы з арганізацыяй фотапалявання.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1