На працягу мінулага тыдня стала вядома пра з'яўленне такіх шыльдаў у гарадах расійскіх рэгіёнаў, што мяжуюць з Украінай, заўважыла расійская «Медиазона».

У Растове-на-Доне такія ўказальнікі размясцілі ў цэнтры горада. Паведамляецца таксама, што яшчэ ў верасні ўлады гарадоў і станіц краю запатрабавалі ў кіраўнікоў кампаній ачысціць падвальныя памяшканні шматкватэрных дамоў для ўладкавання месцаў, дзе можна схавацца.

У Белгарадзе на сцены дамоў напрамкі, дзе шукаць бамбасховішчы, пачалі наносіць з дапамогай балончыкаў і трафарэтаў. Усяго да канца лістапада плануюць размясціць 700 такіх ўказальнікаў. Улады просяць гараджан «захоўваць спакой» і паведамляюць, што яны «працуюць на апярэджанне».

У Клінцах і Бранску ўказальнікі пачалі з'яўляцца яшчэ ў жніўні. У канцы кастрычніка губернатар вобласці Аляксандр Багамаз даручыў падначаленым праверыць стан бамбасховішчаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
хлу по щам / Адказаць
29.11.2022
Как начнётся - пускай расейцы бегут в бункер к своему хлу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру