У першую чаргу гаворка ішла пра аддзяленні грамадзянства і міграцыі ў рэгіёнах: практычна ўсюды (акрамя Мінска і абласных гарадоў) тым, хто звярнуўся з пытаннем замены пашпарта, адмаўлялі ў яго тэрміновым вырабе (за 7 дзён).

Але гэтым не абмежавалася — некаторыя людзі сталі атрымліваць поўныя адмовы ў прыёме заявы на замену пашпарта і атрымання старога ўзору нават на выраб у стандартны тэрмін — 1 месяц. Камусьці адмаўлялі адразу, камусьці вярнулі ужо пададзеныя заявы. Замест гэтага грамадзянам прапануюць вырабіць дакументы новага ўзору — ID-карту і біяметрычны пашпарт. Такі ж варыянт прапануюць і дзецям, якім 14 гадоў і ў якіх пашпарт будзе першым.

Немагчымасць атрымання звычайнага пашпарта чыноўнікі тлумачаць тэхнічнымі прычынамі, а менавіта — адсутнасцю бланкаў. Часовая гэта мера ці пашпарты старога ўзору проста паступова спыняюць выдаваць — невядома.

Афіцыйны каментар у дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Беларусі паспрабавала атрымаць выданне Tochka.by. Начальнік дэпартамента Аляксей Бягун сказаў, што чыноўнікі дзейнічаюць у адпаведнасці з указам Лукашэнкі №107: «Выдача пашпартоў старога ўзору працягваецца, толькі вырабляюць дакумент у месячны тэрмін. Біяметрычныя дакументы можна атрымаць нашмат хутчэй».

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
16