У дакуменце сказана, што з 2023 года падатак для ўладальнікаў сабак, старэйшых за тры месяцы, можа скласці 11,1 рубля, а для ўладальнікаў патэнцыйна небяспечных парод сабак — 55,5 рубля.

Падатак для ўладальнікаў сабак быў уведзены ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года. У 2022 годзе стаўка падатку для ўладальнікаў сабак была ўстаноўленая ў памеры 9,3 рубля, а для ўладальнікаў патэнцыйна небяспечных парод — 46,5 рубля.

Гэты падатак выплачваецца раз на квартал. Так, за I квартал падатак неабходна аплаціць да 27 красавіка, за II квартал — да 27 ліпеня, за III — да 27 кастрычніка і за IV — да 27 студзеня.

Адзначаецца, што ад выплаты падатку вызваляюцца ўладальнікі сабак, калі шчанюк малодшы за тры месяцы, і інваліды, для якіх утрыманне сабакі-павадыра — жыццёвая неабходнасць. Акрамя таго, падатак не плацяць уладальнікі, якія жывуць у прыватных дамах, пры ўмове ўтрымання імі не больш за адну жывёлу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру