Фота: President.gov.ua

Фота: President.gov.ua

Паводле яго слоў, толькі за мінулы тыдзень расійскія войскі 258 разоў абстрэльвалі Херсон і яго наваколлі і нанеслі ўдары па 30 населеных пунктах. У прыватнасці, была пашкоджана помпавая станцыя, якая забяспечвае вадой Мікалаеў.

Раней расійская армія пакінула правы бераг Дняпра і адступіла з Херсона, аднак цяпер вядзе абстрэлы з супрацьлеглага берага.

«Ну што пра іх сказаць? Вось гэта і ёсць сапраўдная сутнасць тых выпадковых «таварышаў», якія завалодалі Расіяй. У іх пасля 20 гадоў кіравання на значнай частцы іх жа тэрыторыі такая разруха, быццам там прайшла вайна. А гэта не вайна — гэта яны прайшлі. Яны ні на што не здольныя, акрамя разрухі. Гэта ўсё, што яны пакідаюць пасля сябе. І тое, што яны робяць цяпер супраць Украіны, — гэта іх спроба адпомсціць», — сказаў Зяленскі.

«Украіна ніколі не будзе месцам для разрухі. Украіна ніколі не прыме парадкаў ад гэтых «таварышаў» з Масквы. Зробім усё, каб аднавіць кожны разбураны акупантамі аб'ект, кожны дом, кожнае прадпрыемства», — дадаў ён.

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0