Пратакол з Музея палітычнай гісторыі. Фота: ksholmov / Facebook

Пратакол з Музея палітычнай гісторыі. Фота: ksholmov / Facebook

На пратакол ператрусу, які выстаўлены ў Музеі палітычнай гісторыі ў Санкт-Пецярбургу, звярнуў увагу гісторык Канстанцін Шолмаў. У дакуменце Пуцін значыцца як «лейтэнант КДБ», ніякіх іншых звестак не прыводзіцца. Калі арыентавацца на афіцыйную біяграфію прэзідэнта Расіі, то ў дзень ператрусу, 13 верасня 1976 года, яму было 23 гады, ён ужо прайшоў курсы падрыхтоўкі аператыўнага складу КДБ і сапраўды быў атэставаны як «старшы лейтэнант юстыцыі тэрытарыяльных органаў» савецкай спецслужбы.

Акрамя таго, у пратаколе ператрусу як непасрэдны яго ўдзельнік значыцца лейтэнант КДБ Кошалеў, які, як і Пуцін, працаваў пазней у Адміністрацыі мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака.

Акцыя Волкава і Рыбакова. Фота: ksholmov / Facebook

Акцыя Волкава і Рыбакова. Фота: ksholmov / Facebook

3 жніўня 1976 году ў Санкт-Пецярбургу на сцяне Петрапаўлаўскай крэпасці мастак і праваабаронца Юлій Рыбакоў, а таксама пісьменнік Алег Волкаў напісалі белай фарбай надпіс даўжынёй сорак метраў: «Вы распінаеце свабоду, але душа чалавека не ведае кайданоў!»

Пазней аўтараў надпісу арыштавалі і засудзілі на працяглыя тэрміны зняволення: Волкава — на 7 гадоў пазбаўлення волі, Рыбакова — на 6 гадоў.

Па словах Юлія Рыбакова, цяперашні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама асабіста ўдзельнічаў у ператрусе ў пісьменніцы Юліі Вазнясенскай, якая прыкладна ў той жа час была арыштаваная і абвінавачаная ў антысавецкай прапагандзе.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
69