Імпарт расійскага звадкаванага газу ў Еўропу значна вырас
Імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу ў Еўропу ў студзені — кастрычніку 2022 года вырас больш чым на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Фота: AP
Такія падлікі прыводзіць Financial Times.
Расія стала другім па аб'ёме пастаўшчыком ЗПГ у рэгіёне з доляй 16%. Першае месца займаюць ЗША (42%), трэцяе — Катар (13,7%).
Краіны Еўрасаюза закупляюць ЗПГ замест расійскага трубаправоднага газу, пастаўкі якога Расія спыніла пасля ўварвання ва Украіну.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ