Згодна з абвінавачваннем, Кандрацьеў размясціў фота начальніка аршанскай інспекцыі па справах непаўналетніх Вішнеўскага і звесткі, якія следства палічыла абразлівымі і лжывымі, паведамляе «Вясна».
25 лютага судом Аршанскага раёна ён быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З 29 траўня 2021 года адбываў тэрмін у ПУАТ № 6. Арцём выйшаў на волю 22 лістапада.





