Арцыбіскуп Гуджэроці, які цяпер завяршае сваю місію ў якасці Апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі, з 2011-га па 2015 год быў прадстаўніком Святога Пасада ў Беларусі. У сваім лісце высокі ватыканскі іерарх, у прыватнасці, піша пра свой досвед супрацоўніцтва са спачылым міністрам Макеем.

«Магу засведчыць, што падчас маёй дзейнасці ў мінулыя гады ў вашай краіне, а таксама пазней, падчас яшчэ адной місіі, даручанай мне Святым Айцом, спадар Макей адыграў вырашальную ролю для дыялогу паміж Святым Пасадам і мясцовымі каталікамі з аднаго боку і беларускімі дзяржаўнымі уладамі з другога. Менавіта дзякуючы пасрэдніцтву спачылага міністра замежных спраў былі таксама рэалізаваныя важныя гуманітарныя ініцыятывы», — напісаў арцыбіскуп Гуджэроці.

Ватыканскі дыпламат таксама адзначыў прафесійныя якасці Уладзіміра Макея і даў высокую ацэнку стылю яго працы на важнай дзяржаўнай пасадзе.

«Я заўсёды знаходзіў у ім жывую гатоўнасць падтрымліваць адкрытымі каналы камунікацыі і весці пошук прымальнага пасрэдніцтва нават тады, калі пазіцыі былі адрознымі. Магу засведчыць і тое, што такі яго падыход з удзячнасцю адзначалі таксама многія іншыя дыпламаты ў самых разнастайных заданнях», — заўважыў іерарх.

У сваім лісце арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці выказаў глыбокія спачуванні родным, супрацоўнікам і ўсім блізкім асобам Уладзіміра Макея, і запэўніў у сваёй малітве аб супакоі для яго душы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мангол / Адказаць
29.11.2022
Когда уже вы все начнете говорить правдиво, а не дипломатично.
0
Алек. Ру / Адказаць
29.11.2022
Ага,і таму закрылі Чырвоны касцёл,і таму прыгнятаюць каталіцкіх святароў, і таму здзекаваліся з Тадэвуша Кандрусевіча, пералічваць можна доўгі час...
0
Mar / Адказаць
29.11.2022
Пусть приедет и помолится об упокоении его души в Красном костеле.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру