Імшы па-беларуску ў Польшчы ўжо вядуцца ў касцёлах Варшавы, Кракава, Познані, Гданьска, Лодзі.

Цяпер гэта будзе і ў Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе Уроцлаўская, 8.

Адпраўляць набажэнствы будзе ксёндз Гжэгаж Балеста, які да гэтага 7 гадоў меў служэнне ў Беларусі.

Адна з ініцыятарак правядзення беларускамоўных набажэнстваў для каталікоў Беластока кажа:

«Гэта штосьці дарагое, што нагадвае нам, хто мы, адкуль мы сюды прыехалі, што мы беларусы, што ў нас ёсць свая беларуская мова. І мы вельмі ўдзячныя, што нам дазваляюць маліцца на сваёй роднай мове, хоць мы тут меншасць, але жыхары Польшчы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

13
відьмаявідьма / Адказаць
29.11.2022
"ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай"
мда... а дзе ж касцёл Маці Божай Беларускай?
6
Апостал Сашка / Адказаць
30.11.2022
Беларуская мова - гэта прэўкрасна!! Але ж рэлігія - гэта зло!
0
Уроцлаў / Адказаць
30.11.2022
Таксама Уроцлава, што другая нядзеля месяца а 15:00 вул. Biegła, 3
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру