«Мела гонар асабіста сустрэцца з Яго Вялікасцю каралём Карлам ІІІ. Разам наведалі ўкраінскі каталіцкі сабор у Лондане, на тэрыторыі якога размешчаны і Лонданскі Ukrainian Welcoming Centre», — паведаміла Зяленская ўвечары 30 лістапада ў сваіх сацсетках, выклаўшы фота і відэа.

«Ужо не першы раз Яго Вялікасць знаходзіць час і цёплыя словы, каб падтрымаць вымушаных перасяленцаў з Украіны: нядаўна ён наведваў іх у Шатландыі, яшчэ раней — у Румыніі», — адзначыла Алена Зяленская.

«З таго часу, як Расія перайшла да тактыкі энергетычнага тэрору, мы разумеем, што гэтая зіма будзе самай цяжкай за ўсе гады незалежнасці. Таму я ўдзячная за тое, што хаця б частка ўкраінцаў, асабліва пажылыя людзі, дзеці, могуць перачакаць халодны сезон, не рызыкуючы апынуцца ва ўмовах блэкаўта».

Украіна атрымлівае пастаянную падтрымку ад Вялікабрытаніі фактычна па ўсіх гуманітарных напрамках. Медыцынскае абсталяванне, пажарныя аўтамабілі і карэты хуткай дапамогі, аднаўленне інфраструктуры, у прыватнасці чыгуначнай і энергетычнай, падтрымка педагогаў — усюды ёсць дапамога», — напісала жонка прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Падчас свайго візіту ў Вялікабрытанію першая лэдзі Украіны сустрэлася таксама з жонкай Карла III, каралевай-кансортам Камілай, з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунакам і з яго жонкай Ашкатай Мурці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
01.12.2022
Зеленская увидела живого короля, Карл!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру