Галоўная выснова: расійская армія так нічому і не навучылася пасля папярэдніх штурмаў, калі коштам вялікіх страт бралі аб'екты вельмі абмежаванага стратэгічнага значэння.

Найбольш паказальным прыкладам у гэтым сэнсе было ўзяцце Севераданецка і Лісічанска ў канцы вясны і пачатку лета. Значэнне гэтых гарадоў было вельмі невялікае, але УСУ прымусілі расійскую армію засяродзіць на гэтым участку вялікія сілы, скоўвалі іх там некалькі тыдняў, нанеслі ім вялікія страты, а потым адышлі. Гэта стала кульмінацыяй расійскага наступу на Данбасе — у асаблівым, вайсковым сэнсе гэтага слова, які азначае, што з гэтага моманту сілы для працягу наступу вычарпаліся.

Такі зыход магчымы і ў Бахмуце. Бахмут расійскія сілы штурмуюць з мая, з вялізнымі стратамі авалодваюць дробнымі паселішчамі вакол яго. Нават калі ім удасца ўзяць сам горад, ніякіх аператыўных выгод гэта не прынясе.

Пры гэтым на штурм Бахмута затрачваюцца значныя сілы, што аслабляе іншыя ўчасткі фронту і стварае ўмовы для ўкраінскіх контратак на іншых напрамках.

Можна заўважыць, што ў гэтым аналізе ніяк не закранаецца роля ПВК «Вагнер» і амбіцыі яе стваральніка Яўгена Прыгожына. Як вядома з многіх крыніц (і ў іншых частках бюлетэня пра гэта таксама згадваецца), пад Бахмутам дзейнічаюць пераважна найміты гэтай арганізацыі, у тым ліку выпушчаныя з турмаў дзеля гэтага крымінальнікі. Ступень падсправаздачнасці гэтых фарміраванняў расійскаму вайсковаму камандаванню невядомая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру