Фота: Natacha Pisarenko / AP

Капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі назваў непаразуменнем тое, што здарылася ў распранальні пасля перамогі над Мексікай на чэмпіянаце свету ў Катары, калі ён наступіў на мексіканскую футболку, піша РБК.

«Гэта было непаразуменне. Любы, хто ведае мяне, у курсе, што з майго боку няма непаважлівага стаўлення. Гэта распранальня, і рэчы пасля гульні знаходзяцца там. Мне няма за што прасіць прабачэння, таму што я не праяўляю непавагі да народа Мексікі або да футболкі», — сказаў Месі.

Аргенцінцы 26 лістапада абыгралі мексіканцаў на чэмпіянаце свету ў Катары з лікам 2:0. Пасля гульні ў інтэрнэце з'явілася відэа з распранальні зборнай Аргенціны пасля матча. У яго патрапілі кадры, на якіх відаць, як Ліянель Месі наступае на мексіканскую футболку.

скрыншот відэа з футболкай 

Пасля гэтага абсалютны чэмпіён свету па боксе ў другой сярэдняй вазе (да 76,2 кг) мексіканец Сауль Альварэс абвінаваціў Месі ў абразе Мексікі. «Няхай моліцца Богу, каб я яго не знайшоў! Вы бачылі, як Месі выціраў падлогу нашай футболкай і сцягам? Сапраўды гэтак жа, як Аргенціна павінна паважаць Мексіку, мы павінны паважаць Аргенціну! Я не кажу пра краіну [Аргенціну], я кажу пра Месі і яго ўчынак», — заявіў Альварэс.

Словы баксёра выклікалі шырокі рэзананс. За Месі пачалі ўступацца такія спартсмены, як Майк Тайсан, Златан Ібрагімавіч і нават капітан зборнай Мексікі Андрэс Гуардада, з якім аргенцінец пасля гульні абменьваўся футболкай. «Гэтая футболка — мая, мы з Леа памяняліся майкамі пасля гульні. Я таксама паклаў яго футболку на падлозе ў нашай распранальні, каб яе памылі. Мы не лічым, што гэта вельмі важна», — сказаў Гуардада.

Учора Аргенціна выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а Мексіка не здолела прабіцца ў плэй-оф. У матчы другога тура Аргенціна выйграла ў Мексікі 2:0.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Анатоль / Адказаць
01.12.2022
Месі і Гуардада гэта біба і боба... а баксеру павага
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру