«Замарожаныя сумы могуць павялічвацца, напрыклад, у тых выпадках, калі аб'ектам санкцый становяцца новыя асобы або выяўляюцца новыя актывы… Наадварот, актывы, замарожаныя ў прэвентыўных мэтах, павінны быць вызваленыя пасля правядзення неабходных праверак»,— тлумачыцца ў прэс-рэлізе на сайце швейцарскага міністэрства.

У матэрыяле таксама прыводзяцца даныя аб суме задэклараваных расійскімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дэпазітах. Пра іх швейцарскаму ўраду паведамілі больш за 123 персоны і арганізацыі, чый агульны аб'ём дэпазітаў склаў больш за 46,1 млрд франкаў (каля $48,8 млрд).

Пасля ўводу расійскіх войскаў ва Украіну Швейцарыя падтрымала санкцыйную палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі і ўвяла паралельныя абмежаванні. На мінулым тыдні Федэральная рада Швейцарыі ўвяла поўнае эмбарга на пастаўкі зброі Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
той, хто аглядае / Адказаць
01.12.2022
Толькі такім спосабам можна сабраці сродкі на мадэрнізазыю на пост-савецкай прасторы: вайна руйнуе старое, а грошы на адбудову -- вось яны. Ад прыватных асоб і арганізацый.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру