Калаж: «Собеседнік»

Журналісты высветлілі, што падземныя сховішчы Пуціна знаходзяцца адразу ў некалькіх рэгіёнах — «ад Масквы і, як мінімум, да Урала».

«Хоць усё, што звязана з бункерамі, знаходзіцца пад грыфам «сакрэтна», маштабы будаўніцтва настолькі глабальныя, што засакрэціць іх цалкам вельмі складана, хоць бы таму, што там задзейнічаныя (нават у ахове гэтых абʼектаў і іх абслугоўванні) адразу некалькі вайсковых часцей, адпаведна гэта семʼі, гэта людзі, якія жывуць побач. Гэта цэлыя закрытыя вайсковыя гарадкі, тысячы чалавек», — кажа аўтар расследавання Алег Ралдугін.

Многія гэтыя бункеры пачалі будаваць яшчэ ў савецкі перыяд, аднак апошнім часам гэтыя працы прыкметна актываваліся.

«Той размах, які набыло будаўніцтва бункераў у Расіі, ён, напэўна, унікальны ў сусветным маштабе. Можа быць, хіба што ў Паўночнай Карэі ёсць такая ж колькасць падобных падземных месцаў», — кажа журналіст.

Аб дакладнай колькасці бункераў Пуціна невядома. Дакладна ёсць бункеры ў Маскве, на Урале, у Паволжы.

Сістэма бункераў існуе як афіцыйная, дзяржаўная, так і прыватная.

Афіцыйнай сістэмай займаецца Галоўнае ўпраўленне спецыяльных праграм прэзідэнта Расіі. Гэта асобная афіцыйная сілавая структура, якая падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту РФ.

У гэтым упраўленні ёсць асобная Служба сакрэтных абʼектаў, якая займаецца ўласна абслугоўваннем гэтых бункераў. Але, як паказала расследаванне, тыя ж самыя будаўнікі, якія займаюцца працамі на замову гэтага Галоўнага ўпраўлення спецыяльных праграм прэзідэнта, будуюць яшчэ і прыватныя бункеры. Гэта Упраўленне будаўніцтвам № 30, якое размешчана ў закрытым уральскім мястэчку Міжгор’е. Гэта ж структура будавала тунэлі і бункеры пад так званым палацам Пуціна ў Геленджыку, то-бок сетка бункераў умоўна падзяляецца на афіцыйныя і на прыватныя, якія ўсё ж так ці інакш звязаны з імем прэзідэнта. Колькасць бункераў значна большая, чым можна вылічыць па дзяржаўных кантрактах, гаворыць расследавальнік.

Фота: Упраўленне будаўніцтвам № 30

Чым бункеры адрозніваюцца ад звычайных бамбасховішчаў

Журналіст кажа, што, па-першае, у іх сурʼёзная глыбіня. Дыгеры, з якімі ён кантактаваў, якія пранікалі ў сістэму сталічных тунэляў у Маскве, казалі пра тое, што тыя ідуць пад зямлю на глыбіню да 200 метраў.

Калі ў бункерах мадэрнізаваліся ліфты, сума на мадэрнізацыю (не на закупку і не на ўстаноўку) трох ліфтаў склала 55 мільёнаў рублёў. «Ужо па гэтых маштабах можна меркаваць аб тым, якая глыбіня, што гэта за ліфты і якія шахты пракладзены пад Масквой». Займалася гэтым структура, якая спецыялізуецца на стварэнні шахт для пускавых установак ракет», — распавядае журналіст.

Ён кажа, што многія з гэтых бункераў Масквы і Падмаскоўя звязаныя паміж сабой тунэлямі, сістэма досыць разгалінаваная, «многія людзі жывуць і не падазраюць, што пад іх дамамі знаходзяцца нейкія падземныя сакрэтныя абʼекты або тунэлі».

Узначальвае Галоўнае ўпраўленне спецыяльных праграм прэзідэнта Аляксандр Лінец, які да гэтага ўзначальваў упраўленне ФСБ у Паўднёвай федэральнай акрузе.

Падземная сетка Масквы. Фота: асабісты архіў дыгера Паўла Сафронава

«Лінец працуе ў маштабах усёй федэрацыі. Бо бункер у Пуціна не можа быць адзін: ворага і сляды трэба блытаць. У склад ГУСП уваходзіць не адна, а адразу некалькі вайсковых часцей, якія размешчаны і працуюць як у Маскве, так і дзе-небудзь у Краснадарскім краі, не кажучы ўжо пра закрытыя ваенныя гарадкі або пасёлкі, як Чэхаў-2 недалёка ад сталіцы ці Кузнецк-12 пад Пензай», — піша аўтар.

Да ядзернай вайны гатовы

Яшчэ адзін цікавы момант расследавання — гэта дазіметры для бункераў. Многія гэтыя дазіметры — яшчэ савецкай вытворчасці, але ў апошні час сталі часцей праводзіць іх паверкі, сачыць, наколькі яны яшчэ здольныя нешта вызначаць.

Журналіст кажа, што, па яго адчуваннях, сапраўды небяспечны момант для свету быў вясной. У канцы сакавіка самалёты Спецыяльнага лётнага атрада «Расія», падпарадкаванага Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта РФ, прадэманстравалі анамальную актыўнасць. «Нават тыя лайнеры, што паднімаюцца ў паветра надта рэдка, адначасова ўзняліся ў неба і раптам узялі курс далей ад небяспечных заходніх межаў. Адзін толькі борт RA-61716, які ў мірны час звычайна бесклапотна перамяшчаўся паміж Масквой, Санкт-Пецярбургам і Сочы, усяго за тыдзень наведаўся ў Екацярынбург і двойчы ва Уфу. У тыя ж самыя дні іншы самалёт атрада «Расія» — RA-96017 — акрамя Екацярынбурга адзначыўся яшчэ і ў Магнітагорску».

Той самы засакрэчаны ўральскі горад Міжгорʼе, у якім няма ўласнага аэрапорта, якраз знаходзіцца на поўдзень ад Екацярынбурга, паміж Магнітагорскам і Уфой. І менавіта там ужо год як ударнымі тэмпамі ішлі сакрэтныя працы бункерабудаўнікоў.

«Не выключана, што менавіта тады свет знаходзіўся на краі атамнай катастрофы, і кіраўніцтва краіны часова эвакуявалася на Урал», — піша выданне.

Падрабязней расследаванне чытайце тут. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
А & В / Адказаць
01.12.2022
Ізноў дзед ? Вам жа тлумачылі тут, што гэта абраза старасьці ! Нельга з усякай нагоды дадаваць "дзед" да нядобрых словаў... Вось напісалі б "бункеры мужчына" - дык і пытаньняў не было б...
1
скарб знаходзіўся ў валоданні памешчыка / Адказаць
01.12.2022
А & В, Яны ж не напісалі проста дзед. Бункерны дзед гэта ўстойлівы выраз. Нельга пісаць бункеры мужчына. Гэта прыкладна тое ж самае калі вы скажаце, што выраз "памыйны кот' абражае ўсіх катоў.
1
Суповой пакетик / Адказаць
01.12.2022
А & В, НН только ПЕРЕПЕЧАТЫВАЕТ статью российского журналиста, либо близко к тексту ее пересказывает. Полагаю, будь это собственная публикация нашенивцев, у Вас не было бы повода для иронии...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру