Герасіменю і Апейкіна абвінавачваюць у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Іх справа расследавалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Гэты механізм дазваляе ажыццяўляць крымінальны пераслед асоб, якія знаходзяцца за мяжой.






Заснавальнікаў Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна выклікаюць у Мінскі гарадскі суд. Ім належыць з'явіцца туды да 10:00 19 снежня, такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда.